РУС БЕЛ ENG

Рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня геалогія»

23.03.2023
21 сакавіка 2023 года адбылася рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня геалогія» у межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву.

Аршанскія вучні вывучаюць камяні Аршаншчыны

Канферэнцыя была арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Навукова-вытворчага цэнтру па геалогіі.

На ёй былі прадстаўлены 22 даследчыя праекты геалагічнай тэматыкі з усей рэспублікі. У тым ліку  Віцебская вобласць была  прадстаўлена усяго дзвума працамі, і обе з іх - працы аршанскіх школьнікаў.  Адна з іх – даследчая работа “Культавыя камяні Аршаншчыны” вучняў Гімназіі №2 г.Оршы Лындзінай Вікторыі і Сазонава Андрэя, выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Меркуль Вікторыі Анатольеўны. Другая  – даследчая работа вучняў СШ №13 г. Оршы Гоманава Міхаіла і Паўлава Максіма “Па слядах ледавіка”, выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Варабьёвай Таццяна Адольфаўны і настаўніка геаграфіі Берасцень Алены Аляксандраўны. Абедзьве працы атрымалі дыплом  ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аддзел краязнаўства Аршанскага раённага цэнтру фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі,  які аказаў метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы, а так сама прыняў удзел у стварэнні прэзентацыі, горача віншуе з гэтай пачэснай перамогай нашых юных геолагаў і жадае ім новых поспехаў!

Загарэльская А. М., метадыст аддзела краязнаўства АРЦФКТыКДзіМ