РУС БЕЛ ENG

«Славутыя роды краю майго»

10.11.2022
З лютага па лістапад 2022 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, садзейнічання духоўнаму станаўленню асобы, больш глыбокаму ўспрыманню нацыянальных гістарычных і культурных каштоўнасцей праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Славутыя роды краю майго» у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.
Конкурс праводзіўся па двум намінацыям:
«Повязь часоў: лёсы ў гісторыі», у якім удзельнікі конкурсу даследуюць знакамітыя роды малой радзімы – жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў роду, іх уплыў на палітычны, культурны, эканамічны і сацыяльны лад тагачаснага грамадства, унёсак у станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі;
«Нам засталася спадчына», у якім удзельнікі конкурсу даследвалі культурна-гістарычную спадчыну, якую аставілі знакамітыя роды: заснаваныя імі мястэчкі, замкі, палацы, сядзібы, паркі, аб’екты рэлігійнай, эканамічнай і сацыяльнай культуры, тэатры, бібліятэкі, архіўныя зборы, друкарні, пісьмовыя артэфакты.
У раённым этапе прынялі ўдзел 9 навучэнцаў з 9 устаноў адукаці Аршаскага раёну (ДУА "Сярэдняя школа №9 г. Оршы", ДУА "Сярэдняя школа № 11 г. Оршы", ДУА "Гімназія № 1 г.Оршы імя Г.У. Сямёнава", ДУА "Гімназія №2 г.Оршы", ДУА "Барздоўскі дзіцячы сад - агульнаадукацыйная школа Аршанскага раёна", ДУА "Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна", ДУА "Мяжэўская сярэдняя школа Аршанскага раёна імя М.І.Альхоўскага", ДУА "Яслі-сад - сярэдняя школа № 10 г.Оршы імя К.С. Заслонава", АРЦФКТКіДіМ).
Аценьвала даследчыя работы журы ў складзе: Л.А.Саратокіна, заведуючы аддзелам па асноўнай дзейнасці; А. М.Загарэльская і О.М.Пашковіч, метадысты  АРЦФКТКіДіМ.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі конкурсных матэрыялаў з’яўляліся: змястоўнасць, аналітычны падыход; даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, уменне сістэматызаваць матэрыял і рабіць аргументаваныя высновы, выказваць свае адносіны да той ці іншай гістарычнай асобы, суадносіць сямейныя падзеі (роду) з пэўным гістарычным перыядам; культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць.
Па выніках пераможцамі раённага этапу сталі:
ДУА "Сярэдняя школа №9 г. Оршы" (Баранава Валерыя, навучэнка 11 класа; Куцавол Марына,  навучэнка 10 класса; кіраўнік: Міхновіч Наталля Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
ДУА "Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна" (Аляксеенка Ілля, навучэнец 11 класс; кіраўнік: Мяжуева Любоў Міхайлаўна, настаўік гісторыі);
ДУА "Гімназія № 1 г.Оршы імя Г.У. Сямёнава" і АРЦФКТКіДіМ (Бугай Станіслаў, навучэнец 10  класса; кіраўнікі: Т.А.Гайдук, настаўнік гісторыі ДУА "Гімназія № 1 г.Оршы імя Г.У. Сямёнава" і Л.А.Саратокіна загадчык аддзелам па асноўнай дзейнасці АРЦФКТКіДіМ ).
Усе пераможцы райённага конкурсу рэзультатыўна прынялі ўдзел у абласным этапе.
Даследчая работа “Замок в деревне Большая Митьковщина» (ДУА "Гімназія № 1 г.Оршы імя Г.У. Сямёнава" і АРЦФКТіКДіМ) узнагароджана Дыпломам I ступені, ДУА "Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна" і ДУА "Сярэдняя школа №9 г. Оршы" атрымалі Дыпломы II ступені. Іх конкурсныя работы прымуць удзел у рэспуліканскім этапе конкурсу. Пажадаем ім поспехаў!
 
              Падрыхтавала:  А.М.Загарэльская, метадыст.